Нямеччына прызнала паўстанцкую Лібійскую нацыянальную раду афіцыйным прадстаўніком Лібіі - паведамілі чальцы рады, якія ў Бэнгазі сустрэліся зь нямецкім міністрам замежных справаў.
Сёньня Гіда Вэстэрвэле прыбыў у Лібіі з нечаканым візытам.
Яшчэ перад сваім вылетам у Лібію кіраўнік нямецкай дыпляматыі заклікаў Муамара Кадафі падаць у адстаўку ды неадкладна спыніць вайну з уласным народам.
Нагадваем, Нямеччына не заангажавалася ў мілітарную апэрацыю супраць сілаў Муамара Кадафі. Бэрлін не падтрымаў таксама рэзалюцыі ААН, якая дала юрыдычныя падставы для згаданай інтэрвэнцыі.
аз