• Беларусы адмыслова тармозяць дамову аб памежным руху!
  • Audio2.58 MB
  • 14.06.2011

Нягледзячы на тое, што Аляксандар Лукашэнка падпісаў дамову аб малым памежных руху з Польшчай, для яе ўваходу ў жыцьцё неабходная дыпляматычная нота Менска, - падкрэсьліваў у Беластоку дэпутат Робэрт Тышкевіч.

Такім чынам, віцэ-старшыня Камісіі па замежных справаў Сэйму Польшчы пракэмантаваў нечаканае выказваньне генэральнага консула РБ у Беластоку. Беларусі дыплямат паведаміў, што Лукашэнка падпісаў дамову аб малым памежным руху з Польшчай яшчэ ў сьнежні мінулага году.

Тым часам дэпутат Тышкевіч цягам апошніх 10-і дзён заклікаў жыхароў Падляшша й муніцыпальныя ўлады адпраўляць лісты ў Адміністрацыю прэзыдэнта Беларусі, каб угаварыць Лукашэнку падпісаць дамову.

Робэрт Тышкевіч паведаміў, што па гэтаму пытаньню ён размаўляу ўжо зь кіраўніком польскай дыпляматыі Радаславам Сікорскім.

Робэрт Тышкевіч: Я паведаміў міністра Сікорскаага пра выказваньне беларускага консула. Апрача таго, я накірую ў МЗС таксама афіцыйны ліст, у якім буду зкалікаць польскі бок да ўзнаўляньня перамоваў на тэму часу й графіка ажыцьцяўленьня дамовы аб малым памежным руху між Польшчай і Беларусяй, паколькі выказваньне консула, паводле мяне, абсалютна мяняе сытуацыю.

- лічыць Робэрт Тышкевіч. Паводле дэпутата, пытаньне спазьненьня ва ўвядзеньні домовы, нягледзячы на подпіс Лукашэнкі, мае палітычны характар.

Робэрт Тышкевіч: Я зьвязваю гэта ў пэўнай ступені з тым, што здарылася пасьля 19 сьнежня, і працэсам самаізаляцыі Беларусі, у тым ліку ў дыпляматычнай сфэры. Магчыма, гэта прывяло да абмежаваньня ў абмене інфармацыі паміж нашымі міністэрствамі. Тым часам узьнікае пытаньне, чаму беларускі бок не паведаміў польскі аб заканчэньні працэсу ратыфікацыі?

- сказаў Тышкевіч.

Пасьля атрыманьня дыпляматычнай ноты дамова аб малым памежным руху між Польшчай і Белярусяй аўтаматычна уваходзіць у сілу праз 30 дзён.

Малы памежны рух дазваляе свабодна перамяшчацца жыхарам памежнай зоны (у 30 кілямэтровай адлегласьці па абодвух баках мяжы) безь візаў. Гэта датычыць 1 мільёна 700 тысячаў беларусаў і палякаў.

аз