• Прайшоў пратэст на мяжы ў Берасьці
  • 13.06.2011

Больш за 50 грамадзянаў Беларусі пратэставалі сёньня ўвечары на памежным пераходзе „Берасьце”.  Акцыя пратэсту была накіраваная супраць новых правілаў вывазу зь Беларусі за межы Мытнага саюза паліва ды шэрагу іншых тавараў.

Размаўляць з пратэстуючымі выйшлі кіраўнікі Берасьцейскай памежнай групы Сяргей Брытаў, Берасьцейскай мытні Леанід Досаў і ўпраўленьня ўнутраных спраў Берасьцейскага аблвыканкаму Ўладзімер Сычэўскі.

Удзельнікі акцыі патрабавалі, каб да іх прыехаў старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму. За акцыяй назіралі супрацоўнікі міліцыі і КДБ.

Пратэст закончылася без затрыманьняў пасьля размовы яе ўдзельнікаў з прадстаўнікамі ўладаў.

БелаПАН/аз