Публіка пабачыць некалькі дзясяткаў прэм’ерных спэктакляў, а акторы са Славаччыныі, Летувы, Беларусі й Польшчы пакажуць у Сувалках сваё майстэрства. Над возерам Чорная Ханча пачаўся X Міжнародны фэстываль дзіцячых і моладзевых тэатраў „Віграшак 2011”. Да ўдзелу ў сёлетнім фэстывалі закваліфікавалася 16 тэатраў, а фэстывальныя ўзнагароды будуць уручацца ў двух катэгорыях- дзіцячы й моладзевы тэатар. Урачыстае завяршэньне фэстывалю і ўручэньне ўзнагародаў адбудзецца ў пятніцу.
кр