Страты ў сёлетняй вытворчасьці агуркоў і памідораў у Польшчы складаюць больш за 30%, ацэньвае Інстытут сельскагаспадарчай эканомікі. Прычынай падзеньня продажу агародніны стала паніка, выкліканая выпадкамі заражэньня ў Эўропе кішэчнай палачкай, а таксама эмбарга на пастаўкі эўрапейскай садавіны й агародніны ў Расею. З 26 траўня па 6 чэрвеня польскія плянтатары страцілі каля 37 мільёнаў эўра, а дробныя сяляне апынуліся амаль на мяжы банкруцтва. Па фінасавых прычынах у іх можа зьявіцца праблема з узнаўленьем вытворчасьці ў наступным годзе.
Эўрапейская камісія запрапанавала 210 мільёнаў эўра на кампэнсацыі для эўрапейскіх вытворцаў агародніны.
кр