Першыя амэрыканскія жаўнеры прыбудуць на базы ў Польшчы пад канец наступнага году. Праз два гады ў Польшчу прыляцяць першыя амэрыканскія зьнішчальнікі F-16 й транспартныя самалёты C-130. Гэта прадугледжаве мэмарандум, падпісаны паміж Польшчай і ЗША.
Дакумэнт аб супрацы ваенна-паветраных сілаў абодвух краінаў падпісалі учора ў Варшаве міністар абароны Польшчы Богдан Кліх і амбасадар ЗША Лі Файнштайн.
Мэмарандумам прадугледжваюцца супольныя манэўры польскіх і амэрыканскіх пілётаў, а з 2013 году - рэгулярная тэрміновая прысутнасьць у Польшчы амэрыканьскіх самалётаў разам з экіпажамі і тэхнічным пэрсаналам 4 разы ў год. У вайсковай базе амэрыканскія жаўнеры будуць прысутнічаць пастаянна. Гэта будзе першая баявая адзінка амэрыкансіх сілаў у Польшчы.
Мэмарандум плянавалася падпісаць падчас нядаўняга візыту Барака Абамы ў Польшчы, аднак бакам не ўдалося своечасова абмеркаваць усіх неабходных нюансаў.
кр