• Расейскія праваабаронцы выступаюць у абарону Хадаркоўскага й Лебедзева
  • 15.06.2011

Група вядомых расейскіх праабаронцаў зьвярнулася ў маскоўскі суд з просьбай пакінуць Міхаіла Хадаркоўскага й Платона Лебедзева ў сталічным СІЗА аж да моманту разгляду іх апэляцыі аб датэрміновым вызваленьні. Асуджаных на шматгадовае турэмнае пакараньне бізнэсоўцаў пасьля працэсу плянавалі перавезьці ў калёнію строгага рэжыму. Вось ужо некалькіх дзён не вядома, дзе яны знаходзяцца. Праваабаронцы тлумачаць, што калі б бізнэсоўцы засталіся ў сталічным арэшце, яны б мелі большыя шансы на датэмніновы выхад з-за кратаў.

Міхаіл Хадаркоўскі й Платон Лебедзеў былі двойчы асуджаныя на 8 і 13 гадоў пазбаўленьня свабоды за нявыплату падаткаў, махінацыі  палівам й адмываньне грошай. Паколькі за кратамі яны знаходзяцца з 2003 году, то могуць выйсьці на свабоду ў 2016 годзе. Міжнароныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Хадаркоўскага й  Лебедзева вязьнямі сумленьня.

кр