• На сырыйска-турэцкай мяжы назіраецца нестабільная сытуацыя
  • 14.06.2011

Сотні сырыйцаў зьбіраюцца ля сырыйска-турэцкай мяжы. Людзі чакаюць разьвіцьця сутыацыі, значная частка дэкляруе, што ўцячэ ў Турцыю ў выпадку, калі войска пашырыць ўзброеныя дзеяньні ў мясцовасьці Джыср-эш-Шугур на поўначы краіны.

Пры дапамозе танкаў і авіяцыі сырыйская армія заняла горад, дзе раней паўстанцы быццам бы забілі 120 паліцыянтаў і жаўнераў.

Да гэтае пары каля 5 тысяч сырыйцаў з Джыср-эш-Шугур уцякло ў Турцыю, хаваючыся ад помсты жаўнераў. У сваю чаргу паўстанцы заяўляюць, што жаўнеры ўсё часьцей дызэртыруюць з арміі. А афіцэры, якія перайшлі на другі бок, заняліся вайсковай падрыхтоўкай паўстанцаў.

Паводле розных крыніцаў, з пачатку паўстаньня ў Сырыі загінула каля 1200 асобаў. Аднак гэтую інфармацыю складана пацьвердзіць, паколькі трапіць у эпіцэнтар падзеяў удалося нешматлікім замежным журналістам.

кр