• Беларуска-польскай памежнай дамове замінае недахоп прынтараў?
  • 15.06.2011

Днямі беларускі консул сэнсацыйна прызнаўся, што доўгачаканую дамову Аляксандр Лукашэнка даўным-даўно падпісаў, але ёсць "некаторыя перашкоды".

Аказалася, што дамову аб малым памежным руху з Польшчай Аляксандар Лукашэнка падпісаў яшчэ ў сьнежні мінулага году, прызнаўся ў эфіры радыё Беласток консул Беларусі ў Беластоку Аляксандар Берабеня.
 
Паводле словаў дыплямата, адзінай перашкодай стаў недахоп спэцыяльных прынтараў для друкаваньня карт-пропускаў для памежнага руху. Быццам бы ў  красавіку нейкая польская фірма нечакана сарвала папярэднюю дамову й не паставіла ў консульства патрэбнае абсталяванне, таму прыходзіцца шукаць новых  пастаўшчыкоў.

Ніякай дыпляматычнай ноты аб падпісаньні дамовы польскі бок пакуль што не атрымаў. Згодна з пагадненьнем, дамова пачынае дзейнічаць цягам 30 дзён ад атрыманьня ноты аб завяршэнні працэдуры ратыфікацыі. Браніслаў Камароўскі падпісаў памежную дамову яшчэ год таму. І з таго часу Польшча чакала на крок Беларусі ў адказ.

кр/wyborcza.pl