• Метэк Шчэсьняк адмовіўся ад удзелу ў «Славянскім базары»
  • 15.06.2011

Польскі сьпявак Метэк Шчэсьняк адмовіўся ад удзелу ў «Славянскім базары» на знак пратэсту супраць суда над Анджэм Пачобутам. Сьпявак даслаў арганізатарам фэстывалі ліст, у якім дзякуе за запрашэньне, але тлумачыць, што прысутнічаць там ня можа.

«Цяжкія часы прыйшлі для ўсіх беларусаў і палякаў, якія жывуць сярод вас.
Гэта адчуваецца ў штодзённым жыцці. Гэта адчуваюць тыя, хто знаходзяцца за кратамі, як Андрэй Пачобут і шмат вашых землякоў. Я не магу рабіць выгляд, што гэта мяне ня тычыцца, зарабляць, весяліцца й піць шампанскае, калі іншыя на нашых вачах зазнаюць перасьлед і пакутуюць.

Выбачайце, мяне пакуль ня будзе на фэстывалі, але я калі-небудзь прыеду, каб цешыцца вашай свабодай, гэтага не пазьбегчы», — піша ў адкрытым лісьце арганізатарам «Славянскага базару» Мечыслаў Шчэсьняк.

кр/wyborcza.pl