• Канада адмяніла абмежаваньні на імпарт зь Японіі
  • 15.06.2011

Канада адмяніла абмежаваньне на імпарт прадуктаў харчаваньня зь Японіі, уведзенае пасьля аварыі на АЭС „Фукушыма”.

Пастанова адмененая пасьля тэстаў японскіх прадуктаў на прадмет утрыманьня радыёактыўных рэчываў, якія далі нэгатыўны вынік. Адначасова адменены абавязак радыёлягічнага кантролю імпартаваных прадуктаў харчаваньня.

Пры гэтым Канада патрабуе ад замежных вытворцаў сэртыфікатаў бясьпекі прадуктаў харчаваньня.

аз