Нацыянальная асамблея Францыі не прыняла праект закону, які прадугледжваў шлюбы гомасэксуалаў. Гэтае пытаньне падзяліла францускую палітычную сцэну.
Супраць закону галасавалі галоўным чынам дэпутаты праўладнага правага Саюзу за народны рух (UMP) . У сваю чаргу закон падтрымалі мясцовыя сацыялісты, камуністы ды прадстаўнікі партыі Зялёных.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, францускі ўрад намерваецца стварыць камісію, якая будзе займацца роўнымі правамі гетэра- й гомасэксуальных параў. Паводле камэнтатараў, гэтая тэма стане адным з галоўных пытаньняў кампаніі падчас леташніх прэзыдэнцкіх выбараў у Францыі.
аз