• Фэрмэры з ЭЗ атрымаюць 210 млн. эўра дапамогі
  • 15.06.2011

210 мільёнаў эўра – такая сума прадугледжваецца на дапамогу фэрмэрам з Эўразьвязу, якія панесьлі страты ў выніку падзеньня продажу агародніны з-за эпідэміі кішэчнай палачкі.

Як паведамляе з Брусэля карэспандэнтка Польскага радыё, з памерам сумы не згаджаюцца прадстаўнікі Польшчы, Гішпаніі, Францыі й Славаччыны. Паводле іх, 210 мільёнаў эўра - гэта мала, каб кампэнсаваць страты эўрапейскіх вытворцаў агародніны й садавіны ў выніку гэтак званай «агурковай панікі».

Фэрмэры атрымаюць палову сумы ад панесеных стратаў.

аз