Чальцы Шанхайская арганізацыі супрацы раскрытыкавалі амэрыканскія пляны стварэньня супрацьракетнага шчыта. Нагадаем, удзельнікамі арганізацыі зьяўляюцца Расея, Кітай, Казахстан, Таджыкістан, Кіргізстан і Ўзбэкістан.
Падчас саміту ў сталіцы Казахстана Астане лідары чальцоўскіх краінаў арганізацыі падпісалі дэклярацыю, у якой выказана крытыка аднабаковага стварэньня сыстэмы супрацьракетнай абароны. Гэта, на іх думку, прывядзе да дэстабілізацыі ў галіне сусьветнай бясьпекі.
Расея выступае супраць разьмяшчэньня элемэнтаў сыстэмы супрацьракетнай абароны на тэрыторыі цэнтральнай Эўропы, у тым ліку Польшчы.
аз