Кіраўнік замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі знаходзіцца з двухдзённым візытам у Паўночнай Афрыцы. Падчас наведваньня краін рэгіёну ён, між іншым, пазнаёміць калегаў з досьведам польскіх эканамічна-палітычных пераўтварэньняў.
Сёньня Радаслаў Сікорскі прабывае ў Эгіпце, дзе сустракаецца, між іншым, зь кіраўніком мясцовага ўраду й міністрам замежных справаў Эгіпту. Заўтра міністар наведае Туніс.
Міністар Сікорскі зьяўляецца першым прадстаўніком ураду Польшчы, які накіраваўся ў Эгіпет пасьля зьвяржэньня Хосьні Мубарака.
Нагадваем, раней былы прэзыдэнт Лех Валэнса й старшыня Сэнату Богдан Барусэвіч наведалі Туніс.
аз