Кіраўнік ФСБ папярэдзіў аб магчымым правядзеньні тэрактаў на стратэгічныя аб’екты Расейскай Фэдэрацыі. Дырэктар Фэдэральнай службы бясьпекі Аляксандар Бортнікаў паведаміў пра гэта падчас паседжаньня Нацыянальнай антытэрарыстычнай камісіі.
Найбольш сур’ёзная сытуацыя назіраецца ў трох рэгіёнаў Расеі: Дагестане, Кабардына-Балкарыі ды Інгушэціі.
На думку Бортнікава, міжнародныя тэрарысты пры супрацы з каўказскімі экстрэмістамі рыхтуюць плян нападзеньня на будынкі службы здароўя, сувязі, ратавальных службаў, на аб'екты сыстэмы энэргазабесьпячэньня й банкі.
аз