У выніку ДТЗ у Польшчы загінулі 8 чалавек, шпіталізаваныя 4 асобы, у тым ліку дзьве – у цяжкім стане.
Аварыя здарылася на дарозе агульнадзяржаўнага значэньня ў Лодзінскім ваяводзтве (цэнтральная Польшча).
Паводле ўступных дадзеных паліцыі, у грузавым аўтамабілі лопнула кола, фура зьехала на супрацьлеглую паласу руху й сутыкнулася ўлабавую зь мікрааўтобусам, які перавозіў 17 пасажыраў.
аз