У выніку налёту амэрыканскага безьпілётнага самалёта на магчымае месцазнаходжаньня талібаў у Пакістане загінулі як мінімум 9 чалавек.
Налёт быў праведзены на тэрыторыі Паўднёвага Вазірыстану, дзе некалькі месяцаў таму акцыю супраць талібаў правялі таксама пакістанскія ўзброеныя сілы.
Тым часам галоўным бастыёнам талібаў на пакістана-афганскім памежжы лічыцца тэрыторыя Паўночнага Вазірыстану.
аз