Больш за 2 тысячы ўдзельнікаў „Руху абураных” альбо інакш „Руху 15 траўня” пратэставалі ў сераду ля будынку парлямэнту Каталёніі ў Барсэлёне. У выніку сутыкненьняў з паліцыяй раненьні атрымалі 36 чалавек.
Дэманстранты заблякавалі вуліцы вакол парлямэнту, і таму 25 дэпутатаў на паседжаньне сходу прыйшлося даставіць на верталёце.
У выніку паседжаньне, падчас якога абмяркоўваліся бюджэтныя скарачэньні, пачалося са спазьненьнем.
На мінулым тыдні падобны інцыдэнт адбыўся ў Валенсіі. Паліцыя затрымала 5 чалавек.
Чальцы «Руху абураных» - гэта ў асноўным беспрацоўная моладзь, пэнсіянэры ды асобы, незадаволяныя ўмовамі працы.
аз