Кіраўнік ўраду Грэцыі Георгі Папандрэу сказаў, што гатовы падаць у адстаўку й заклікаў сфармаваць урад нацыянальнай еднасьці, каб забясьпечыць падтрымку пакету ашчаднасьцяў, увядзеньня якіх патрабуе ад краіны Эўразьвяз і МВФ.
Падчас сёньняшніх шматтысячных дэманстрацый у Грэцыі адбыліся сутыкненьні з паліцыяй. Каля 10 чалавек былі параненыя.
Дэманстранты закідвалі паліцыю камянямі й бутэлькамі. У сваю чаргу выкарыстала ў дачыненьні да іх сьлёзацечны газ.
Дэманстранты патрабуюць адмовіцца ад умоваў фінансавай падтрымкі, прапанаваных Эўразьвязам і МВФ.
аз