Міністар замежных справаў Польшчы знаходзіцца з аднадзённым візытам у Туніс. Гэта частка турнэ Радаслава Сікорскага па Паўночнай Афрыцы, якая павінна паказаць польскую падтрымку для дэмакратычных пераменаў у арабскіх краінах.
У Тунісе кіраўнік польскага МЗС сустракаецца з прэм’ер-міністрам і міністрам замежных справаў згаданай краіны, а таксама з прадстаўнікамі цэнтральнай выбарчай камісіі, якія ў кастрычніку будуць адказваць за арганізацыю й правядзеньне выбараў у згаданай краіне.
аз