• У Грэцыі будзе абвешчаны склад новага ўраду
  • 16.06.2011

Сёньня ў Грэцыі будзе абвешчаны склад новага ўраду, - такім чынам паведаміў прэм’ер-міністар Грэцыі Георгіс Папандрэў пасьля безвыніковых перамоваў зь мясцовай апазыцыяй наконт стварэньня кааліцыйнага ўраду.

Нагадваем, Папандрэў запрапанаваў асноўнай апазыцыйнай партыі „Новая дэмакратыя” ўвайсьці ў склад ураду – каб забясьпечыць выкананьне патрабаваньняў Эўразьвязу й Міжнароднага валютнага фонду, неабходных дзеля выдзяленьня Афінам фінансавай дапамогі.

Амбасада Польшчы ў Афінах ацэньвае, што грамадзкія неспакоі ў Грэцыі могуць пашырацца. Нагадваем, падчас учарашніх сутычак дэманстрантаў з паліцыяй параненыя каля 12 чалавек, у тым ліку журналіст.

У дэманстрацыях удзельнічала некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.

аз