• Айман аз-Завахіры ачоліў Аль-Каіду
  • 16.06.2011

Айман аз-Завахіры стаў новым лідарам тэрарыстычнай арганізацыі „Аль-Каіда”, - паведаміла тэлевізія „Аль-Арабія”, спасылаючыся на інфармацыю, распаўсюджаную самой арганізацыяй.

Эгіпціянін Айман аз-Завахіры – па адукацыі лекар – зьяўляецца сузаснавальнікам „Аль-Каіды”. Пасьля сьмерці Ўсамы бін Лядэна лічыўся ягоным найбольш праўдападобным пераемнікам.

Новы лідар тэрарыстаў заявіў, што будзе працягваць джыхад супраць ЗША, Ізраіля ды ўсіх астатніх краінаў, якія іх падтрымліваюць.

аз