Польшча прадстане перад Судом Эўразьвязу, паколькі не ажыцьцявіла дырэктываў, датычных працаўнічых ды пэнсійных праграмаў. Пра накіраваньне ў Люксамбург позвы супраць Польшчы паведаміла Эўрапейская камісія.
Гаворка ідзе пра правілы, якія даюць працаўніком гарантыі захаваньне права на пэнсію ў выпадку зьнены краіны пражываньня ў рамках Эўразьвязу.
Не ўвядзеньне ў жыцьцё дырэктываў ЭЗ у Польшчы, паводле чальцоў Эўракамісіі, ставіць польксіх працаўнікоў, якія працуюць за мяжой, у горшай сытуацыі.
Напрыклад, грамадзяне, якія атрымалі права на дадатковую брытанскую пэнсію, ня могуць яе атрымліваць пасьля вяртаньня на Радзіму.
аз