• Сярэдняя зарплата ў Польшчы – больш за 880 эўра
  • 17.06.2011

3 тысячаў 483 злоты ( гэта больш за 880 эўра ) - столькі ў траўні склала сярэдняя заработная плата ў Польшчы. Пра гэта паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне.

Гэта менш, чым месяц таму, але адначасова больш, чым у аналягічным пэрыядзе мінулага году. Паводле польскіх статыстыкаў, у параўнаньні з красавіком сярэдняя заработная плата зьнізілася на 3,2%, а ў параўнаньні зь мінулым годам - павысілася на 4,1%.

У траўні ў Польшчы было працаўладкавана больш за 5,5 мільёна чалавек – гэта на 3,6% больш, чым год раней і столькі ж, колькі месяц таму.

аз