Сёньня адбылося другое судовае паседжаньне ў справе журналіста Анджэя Пачобута, якога беларуская Фэміда абвінавачвае ў абразе Лукашэнкі. Адвакат Уладзімір Кісялевіч паведаміў, што пракуратура падкарактавала абвінавачанне. Суд даў абароне час азнаёміцца зь ім ды зрабіў перапынак да 23 чэрвеня. Больш падрабязна з Горадні - Вацлаў Галімскі.
Судовае паседжаньне доўжылася ўсяго паўгадзіны. У якасьці экспэртаў абвінавачваньня выступілі начальнік управы ідэялёгіі гарадзенскага аблвыканкаму Павал Скрабко й ягоны намесьнік Віктар Жалязьняковіч, а таксама мовазнаўца - прафэсар Гарадзенскага дзяржунівэрсытэту імя Я.Купалы Аляксей Нікіцевіч. Як паведаміў адвакат Анджэя Пачобута Ўладзімер Кісялевіч, кваліфікацыя абвінавачваньня не зьмянілася, але яно пашырылася ў тэсктавым варыянце.
Адвакаты Анджэя Пачобута Аляксандр Бірылаў ды Ўладзімер Кісялевіч паведамілі журналістам, што паколькі працэс закрыты, яны ня могуць разгалошваць паздабязнасьці. На іх ужо аказваўся ціск і яны могуць неўзабаве страціць працу.
Вацлаў Галімскі, для беларускай службы Польскага Радыё, Горадня