• Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю расьце
  • 17.06.2011

За першы квартал 2011-га году склалася вялікае адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі ды паслугамі – 2 млрд. 800 млн. даляраў, паведамляе Нацыянальны банк Беларусі. Гэта істотны рост у параўнаньні зь мінулым годам, калі адмоўнае сальда склала 1 млрд. 345 млн. даляраў, нягледзячы на высілкі ўраду скараціць імпарт ды цяжкасьці з валютай. Сёлета адмоўнае сальда перавышвае на 60% мінулагоднія паказчыік, і гэты парцэс хутка ня спыніцца, лічыць кіраўнік аналітычнага цэнтру “Мізэса” Яраслаў Раманчук.

Яраслаў Раманчук: Гэта спыніцца толькі тады, калі будзе парадак на валютным рынку ды пляцёжным балянсе. Дагэтуль гэта ня спыніцца, бо экономіка разбалянсаваная ды не прыстасаваная да таго, каб цэны на энэрганосьбіты былі такія высокія. Калі краіна праядае больш, чым зарабляе, гэта даводзіць да такіх дысбалянсаў.

Асноўнымі крыніцамі фармаваньня адмоўнага сальда ў гэтым годзе сталі экспартна-імпартныя апэрацыі з прамежкавымі таварамі. Гэта значыць пакупка энэрганосьбітаў, сыравіны, матэрыялаў і камплектуючых.

ю.л.