• Выраслі заробкі "бюджэтнікаў"
  • 17.06.2011
Беларускія ўлады павялічылі заробкі працаўнікоў бюджэтнай сфэры на 26%.
Міністэрства працы й сацыяльнай абароны Беларусі патлумачыла, што даходы бюджэтнікаў будуць праіндэксаваныя, бо рост цэнаў у траўні перавысіў 5% за месяц пасьля іх папярэдняй індэксацыі ў красавіку 2011 года. Аднак гэтае павялічэньне датычыць толькі часткі заробку ў межах 343 тысяч беларускіх рублёў. Таксама будзе праіндэксаваны месячны мінімальны заробак за травень 2011 года  - ён павялічыцца да 541 тысяч беларускіх рублёў, то бок на 23%.
ю.л.