• Расейскі бізнэс зацікаўлены удзелам у беларускіх прыватызацыйных прасэцах
  • 17.06.2011

Першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка зявіў, што сёлета павінна адбыцца зьдзелка па продажы беларускай долі “Белтрансгазу” “Газпрому”.

Што тычыцца “Беларуськалія”, інтарэс да прыватызацыі гэтага прадпрыемства выказваў расейскі “Уралкалій”. Гэтая фірма пачала перамовы з Ашчадбанкам Расеі наконт крэдытаваньня зьдзелкі.

Аднак сёньня адзін з суўладальнікаў «Уралкалія» Аляксандар Несіс заявіў падчас Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму, што набыцьцё “Беларуськалія” лічыць малаімаверным. Затое іншыя прадстаўнікі расейскага бізнэсу выказалі зацікаўленасьць удзелам у прыватызацыйных прасэцах у Беларусі. З Пецярбургу перадае карэспандэнт Польскага радыё Мацей Ястжэмбскі.

Мацей Ястжэмбскі: Расея налягае на прысьпяшэньні прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў. Дзяржаўны Ашчадбанк РФ хоча стаць кансультантам Беларусі ў гэтых працэсах. “Мы падтрымліваем шчыльныя кантакты зь беларускім урадам ды спадзяемся, што будзем ім раіць ў справе прыватызацыі,” сказаў падчас Пецярбусрскага эканамічнага форуму кіраўнік банку Герман Грэф.