Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі знаходзіцца зь візытам у Нямеччыне. Сёньня спаўняецца 20 гадоў з дня падпісаньня Пагадненьня аб добрасуседзтве й сяброўскай супрацы паміж Польшчай і Нямеччынай. Камароўскі сустрэнецца, між іншым, зь нямецкім прэзыдэнтам Хрысьціянам Вульфам. Палітыкі абмяркуюць у прыватнасьці прыярытэты послькага старшынства ў ЭЗ.
У польскай амбасадзе ў Бэрліне прэзыдэнт Камароўскі пасьмяротна ўзнагародзіць Камандорскім крыжом Ордэну Адраджэньня Польшчы нямецкага праваабарнца Людвіга Мэльхорна.
kp