• Бюро аховы ўраду будзе супрацоўнічаць з Secret Service
  • 18.06.2011

Бюро аховы ўраду Польшчы будзе цесна супрацоўнічаць са славутым амэрыканскім Secret Service. Прадстаўнікі польскай і амэрыканскай структураў, якія займаюцца аховай высокапастаўленых чыноўнікаў, падпісалі ў Варшаве пагадненьне аб супрацы. Цяпер польскія афіцэры, якія ахоўваюць польскія дыпляматычныя установы ў гарачых кропках, напрыклад, у Іраку, могуць разьлічваць на падтрымку амэрыканскіх калегаў.

кр