• У Нью-Ёрку на аўкцыёне прадаюць рэдкі альбом эскізаў Марка Шагала
  • 18.06.2011

Альбом эскізаў Марка Шагала, выкананых алоўкам і акварэльлю, якія ніколі раней не былі апублікаваныя, прадаюць з аўкцыёна "Sotheby’s".

У альбоме 85 старонак, многія зь якіх прысьвечаныя каханай жонцы Бэле й зробленыя пасьля яе сьмерці ў 1944 годзе.
Паводле ацэнак  аўкцыённага дому, лот можа быць прададзены за суму ад 600 тыс. да 900 тыс. даляраў.

Згодна з паведамленьнямі аўкцыёншчыкаў, яшчэ ніколі ў продаж не выстаўляўся альбом з такой колькасьцю малюнкаў знакамітага віцебскага мастака. Па-сутнасьці, гэта своеасаблівая энцыкляпэдыя разьвіцьця іканаграфіі Марка Шагала за 20 гадоў.

Першапачаткова сшытак належыў Бэле Шагал, якая запоўніла першыя восем старонак перакладамі францускай паэзіі на ідыш. Пасьля яе сьмерці Шагал выкарыстаў яго для эскізаў.

кр/ vitebsk.cc