• Расея можа заблякаваць крэдыт для Беларусі ў сувязі з выказваньнямі Лукашэнкі
  • 18.06.2011

Расейскае міністэрства аграрнага разьвіцьця не выключае магчымасьці, што выкажацца супраць выдзяленьня Беларусі крэдыту памерам 3,5 мільярды даляраў з антыкрызыснага фонду ЭўрАзэс. На думку віцэ-міністра Сяргея Сляпнёва, апошнія выказваньні Лукашэнкі пра магчымасьць закрыцьця межаў для імпарту тавараў гучаць небясьпечна й могуць пагражаць інтарэсам Расеі.

Паводле словаў расейскага міністра, уведзеныя Менскам абмежаваньні на ўвоз імпарту ўжо прыносяць страты ў дзясяткі мільёнаў даляраў.

Мы разумеем складаную сытуацыю Беларусі й таму нейкі час цярпліва чакалі, пакуль яны знойдуць нейкі выхад, адпаведны для нашых пагадненьняў. Аднак мы бачым, што сытуацыя разьвіваецца на нашую некарысьць. Таму мы вымушаны пачаць сур’ёзныя кансультацыі. Нельга адной рукой браць пазыкі, а другой біць па нашых інтарэсах”, падкрэсьліў расейскі чыноўнік.

Гэта другое папярэджаньне Масквы ў адрас Менска ў сувязі з магчымасьцю заблякаваньня крэдытнай лініі. Раней міністэрства фінансаў і МЗС папярэджвалі, што рэпрэсіі ў дачыненьні расейскіх журналістаў могуць спрычыніцца да стрыманьня фінансавай падтрымкі.

кр