• Масква-Брусэль: зрух па агародніне
  • 19.06.2011

Расейскія санітарныя службы змогуць самастойна правяраць вырашчаную на тэрыторыі Эўразьвязу агародніну на прадмет магчымага забруджаньня кішэчнай палачкай.  Нагадаем, забруджаньне агародніны кішэчнай бактэрыяй у эўрасупольнасьці выклікала масавыя атручаньні насельніцтва, у тым ліку са сьмяротнымі зыходамі. 2 чэрвеня Расея ўвяла эмбарга на расьлінную прадукцыю з краін Эўразьвязу. Масква заявіла, што адменіць забарону пасьля таго, як Эўрапейская камісія дасьць гарантыі бясьпекі на кожную партыю тавару. Аднак эўрапейскія сэртыфікаты якасьці расейскі бок адкінуў. Цяпер Масква й Брусэль дамовіліся, што Эўразьвяз перадасьць расейскім санітарным службам штам кішэчнай бактэрыі. Гэта дазволіць расейцам самастойна правяраць агародніну на прадмет магчымага забруджаньня сельскагаспадарчай прадукцыі.
У выніку эмбарга эўрапейскія вытворцы панесьлі вялікія страты – толькі ў адной Гішпаніі сяляне ў тыдзень трацілі 200 млн. эўра.  

вс