• Памерла Алена Бонэр
  • 19.06.2011

На 88 годзе жыцьця ў амэрыканскім Бостане памерла Алена Бонэр – расейскі правабаронца, жонка вядомага дысыдэнта, прафэсара Андрэя Сахарава. У 1975 годзе яна замест мужа прыняла Нобэлеўскую прэмію міра. Годам пазьней Алена Бонэр паставіла свой подпіс на дакумэнце, паводле якога была заснавана маскоўская група Хэльсінкскага фонду правоў чалавека. У 1980-я гады працавала над стварэньнем шэрагу правабарончых арганізацый, у тым ліку “Мэмарыялу” - адной з буйнейшых у Расеі. З 1989 году Алена Бонэр была чальцом Камісіі па правох чалавека пра прэзыдэнце Расеі, аднак у 1994 годзе пакінула яе шэрагі ў пратэсьце супраць вайны ў Чачні.
Цырымонія разьвітаньня з Аленай Бонэр пройдзе ў горадзе Бруклін у штаце Масачусэтс. Пасьля гэтага вурна зь яе прахам будзе дастаўлена ў Маскву.   

вс