• У Нацыянальным банку Польшчы прайшоў дзень адчыненых дзьвярэй
  • 19.06.2011

Сёньня ў Нацыянальным банку Польшчы прайшоў дзень адчыненых дзьвярэй. Кожны жадаючы мог прыйсьці ў галоўную фінансавую ўстанову краіны, пабачыць сховішчы поўныя каштоўных мэталаў ды банкнотаў, патрымаць у руцэ кіляграмовы зьлітак чыстага золата й зрабіць здымак у кабінэце ў службовым крэсьле старшыні Нацбанку. Акрамя таго, для публікі была падрыхтаваная выстава старой й сучаснай тэхнікі для падліку банкнотаў, манэтаў ды для ўпакоўваньня грошай. А спэцыялісты банку распавялі экскурсантам, як адрозьніць сапраўдны банкнот польскага злотага ад падробленага. 

вс