• Менск: імша на 20-годзьдзе Менска-Магілёўскай мітраполіі
  • 19.06.2011

У рамках сьвяткаваньня 20-годзьдзя стварэньня каталіцкай Менска-Магілёўскай мітраполіі кардынал Робэрт Сара ўзначаліў сьвятую імшу каля касьцёла сьвятых Алены ды Сымона ў Менску. Робэрт Сара зьяўляецца кіраўніком папскай рады “Cor Unum”. Набажэнства прайшло пад адкрытым небам, і, нягледзячы на дождж, на сьвята прыйшлі тысячы вернікаў. На ўрачыстасьці таксама прысутнічаў мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Менска-Магілёўская мітраполія была створана 13 красавіка 1991 году. Першым галавой мітраполіі быў цяперашні кардынал Казімір Сьвёнтэк.  

вс