• 87-годзьдзе нараджэньня В.Быкава: на магіле - палявыя васількі
  • 19.06.2011

Сёньня актывісты грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" правялі ў Менску сымбалічную акцыю па перайменаваньні вуліцы Ўльянаўскай у вуліцу Быкава. 19 чэрвеня спаўняецца 87 гадоў з дня нараджэньня сусьветна вядомага беларускага пісьменьніка, “сумленьня беларускай нацыі” Васіля Быкава.  
У мінулым годзе актывісты сабралі й падалі гарадзкім уладам дзясяткі тысяч подпісаў у падтрымку перайменаваньня. Аднак улады выслалі адказ-адпіску, у якой гаварылася, што пытаньне не актуальнае, не хапае грошай і, магчыма, што калі-небудзь у Менску зьявіцца вуліца Быкава.
Дзеячы наклеілі на будынкі па вуліцы Ўльянаўская таблічкі "Вуліца Васіля Быкава". Пазьней яны накіраваліся на Ўсходнія могілкі, дзе паклалі на магілу пісьменьніка белыя й чырвоныя ружы ды букецікі палявых васількоў.

вс