Міністры замежных справаў Эўразьвязу сёньня разгледзяць пытаньне пашырэньня санкцыяў супраць беларускага рэжыму за парушэньне дэмакратычных стаднартаў і перасьлед апазыцыі.
Рашэньне будзе прынятае сёньня ў Люксэмбургу. Паводле камэнтатараў, хутчэй за ўсё Эўразьвяз увядзе эканамічныя санкцыі, у прыватнасьці, замарозіць фінансавыя актывы зьвязаных з Аляксандрам Лукашэнкам беларускіх дзяржканцэрнаў. Апрача таго, чакаецца таксама пашырэньня дыпляматычных абмежаваньняў.
Сытуацыю ў Беларусі сёньня абмяркуе таксама Палітычны камітэт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў Страсбурзе. Паседжаньне праходзіць у рамках чарговай сэсіі ПАРЭ.
У дыскусіі ў Страсбурзе будуць два прадстаўнікі недзяржаўных структураў — ганаровы старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Станіслаў Багданкевіч і кіраўнік Беларускага Хэльсінкскага камітэту Алег Гулак.
Нагадаем, статус спэцыяльна запрошанага для Беларусі ў гэтай міжнароднай арганізацыі даўно замарожаны.
аз