• Праваслаўныя вернікі пачынаюць Пятроўку
  • 20.06.2011

Сёньня праваслаўныя вернікі пачынаюць пост перад сьвятам апосталаў Пятра й Паўла. Пост называюць Пятровым або інакш - Апостальскім постам.

Ягоная працягласьць залежыць ад таго, калі выпадае Вялікдзень, паколькі пост пачынаецца пасьля 8 нядзелі па Вялікодных сьвятах. Такім чынам ён можа працягвацца ад 8 да 42 дзён.

Пятроўка, гэта адзін з чатырох працяглых пастоў у праваслаўі. Ён менш строгі, чым Вялікі пост, аднак жа праваслаўныя ў гэты пэрыяд не павінны спажываць мяса, пры гэтым дазваляецца есьці рыбу.

Найбольш працяглы Пятровы пост — шэсць тыдняў, а найменш— восем дзён. У Пятроў пост дазваляецца есці рыбу ва ўсе дні, акрамя серады й пятніцы. Закончыцца пост 11 ліпеня.

аз