• Дапамога для Грэцыі - толькі ўзамен за ашчаднасьці
  • 20.06.2011

Грэцыя можа спадзявацца чарговы транш фінансавай дапамогі Эўразьвязу пры ўмове рэалізацыі праграмы ашчаднасьцяў, - пакуль што толькі так можна падсумаваць перамовы міністраў фінансаў чальцоўскіх краінаў ЭЗ, якія праходзяць Люксэмбурзе.

Канчатковае рашэньне па выдзяленьню Грэцыі чарговага траншу з абяцаных летась 110 мільярдаў эўра будзе прынятае празь месяц. Пакуль што міністры фінансаў зоны эўра згадзіліся зь нямецка-францускай прапановай: каб у дапамогу Грэцыі маглі заангажавацца таксама прыватныя інвэстары. Іх працэнтны ўдзел у агульнай дапамозе пакуль невядомы.

Узамен за дапамогу Грэцыя павінна скараціць выдаткі, падрыхтаваць рэформы дзяржаўных фінансаў, пачаць прыватызацыю часткі дзяржаўнай маёмасьці. Законы, неабходныя дзеля ажыцьцяўленьня згаданых пераменаў, павінен як найхутчэй прыняць грэцкі парлямэнт.

аз