• Кітай наладжвае адносіны з новымі сіламі Лібіі
  • 20.06.2011

Лідар лібійскіх апазыцыянэраў наведае Пэкін - паведаміла кітайскае Міністэрства замежных справаў.

Гэта, паводле камэнтатараў, сьведчыць пра тое, што Кітай, які да гэтай пары не хацеў ангажавацца ў лібійскі ўнутраны канфлікт, пачынае дбаць пра свае інтарэсы.

Заўтра з двухдзённым візытам у Пэкін прыляціць кіраўнік лібійскай часовай Нацыянальнай рады Мустафа Абдэль Джаліль.

Міжнародныя экспэрты нагадваюць, што кітайцы маюць у Лібіі буйныя інтарэсы, і таму стараюцца наладзіць адпаведныя адносіны зь сіламі, якія ў будучыні будуць правіць згаданай краінай. У мінулым годзе амаль палова кітайскага імпарту нафты паходзіла з Білізкага Ўсходу й дзяржаваў Паўночнай Афрыкі.

Пры гэтым Кітай - гэта адна зь дзяржаваў, якія ўстрымаліся ад галасаваньня ў Радзе бясьпекі над рэзалюцыяй. Згаданы дакумэнт даў юрыдычныя падставы для міжнароднага мілітарнага ўмяшальніцтва ў Лібіі.

аз