У Тунісе пачаўся завочны працэс над былым прэзыдэнтам краіны, які ў студзені падчас хваляваньняў уцёк з краіны. З гэтага часу ён знаходзіцца за мяжой.
Бэн Алі кіраваў Тунісам цягам апошніх 23 гадоў. Яго абвінавачваюць у карупцыі, адмываньні брудных грошай, гандлі наркотыкамі й катрабандзе. Апрача таго, экс-прэзыдэнт падазраецца ў забойстве.
За высунутыя злачынствы Бэн Алі пагражае больш за 20 гадоў зьняволеньня. Юрысты былога лідара Тунісу назвалі працэс пародыяй, а абвінавачваньні – надуманымі.
аз