• ЭЗ у Беларусі мае афіцыйнага прадстаўніка
  • 21.06.2011

Былы пасол Латвіі Майра Мора ўзначаліла прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі - паведамляецца ў афіцыйнай заяве Эўразьвязу.
 
„Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі на чале з Майрай Морай будзе пашыраць супрацоўніцтва зь беларускім народам. Эўразьвяз застаецца прыхільнікам сваёй палітыкі крытычнага ўзаемадзеяньня”, - гаворыцца ў заяве вярхоўнай прадстаўніцы ЭЗ Кэтрын Эштан.
Яе прэсавая служба таксама адзначае, што „любое паглыбленьне адносінаў залежыць ад вызваленьня ўсіх палітзьняволеных, а таксама далейшага прагрэсу беларускіх уладаў у галіне дэмакратыі”.

svaboda.org/аз