• Сікорскі: ЭЗ не дазваляе Лукашэнку вадзіць сябе за нос!(AUDIO)
  • 20.06.2011

Уводзячы эканамічныя санкцыі Эўразьвяз выказаўся па боку беларускага грамадзтва, - такім чынам міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі пракамэнтаваў рашэньне ЭЗ аб увядзеньні эканамічных санкцыяў у дачыненьні да трох беларускіх дзяржаўных кампаній, якія фінансуюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Супольную пазыцыю па гэтай справе абмеркавалі сёньня ў Люксэмбургу кіраўнікі МЗС 27-і чальцоўскіх краінаў Эўразьвязу.  Гэта рэакцыя эўрапейскай грамадзкасьці на пашырэньне рэпрэсіяў у дачыненьні да беларускай апазыцыі.

„Санкцыі будуць працягвацца, пакуль правы чалавека ў Беларусі будуць парушацца,” – дадаў Радаслаў Сікорскі.

„Гэта паказвае, што Эўразьвяз не дазваляе Лукашэнку вадзіць сябе за нос, і ўпершыню ўводзіць ня толькі візавыя ці фінансавыя, але таксама эканамічныя санкцыі, накіраваныя супраць эканамічнага сэктара ў Беларусі”, - сказаў кіраўнік польскага МЗС.

аз