• Летува намерваецца зьнізіць кошт візаў для грамадзянаў Беларусі
  • 21.06.2011

Летува намерваецца зьнізіць да мінімуму кошт візаў для грамадзянаў Беларусі, якія сёньня каштуюць 60 эўра. Летувіскае МЗС заявіла, што неўзабаве будуць уведзеныя сымбалічныя аплаты за візы для беларусаў. Акрамя таго, Вільня цалкам адменіць аплаты за доўгатэрміновыя візы.

Кіраўнік летувіскай дыпляматыі Аўдронюс Ажубаліс паведаміў агенцтву BNS, што спрашчэньне візавага рэзыму для грамадзянаў Беларусі ўводзіцца з мэтаю ўзмацненьня грамадзянскай супольнасьці ў гэтай краіне. Зьмяншэньне коштаў будзе датычыць нацыянальных летувіскіх візаў, кошт шэнгенскіх візаў застанецца бязь зьменаў.  

кр