• У Варшаве адбываюцца польска- нямецкія кансультацыі
  • 21.06.2011

З удзелам кіраўнікоў урадаў Польшчы й Нямеччыны Дональда Туска й Ангелы Мэркэль ў Варшаве адбываюцца міжурадавыя кансультацыі. Сустрэча адбываецца з нагоды 20-х угодкаў падпісаньня польска-нямецкага Пагадненьня аб добрасуседзтве й сяброўскай супрасцы. Супольнае паседжаньне ўрадаў мае завершыцца падпісаньнем палітычнага пляну на будучыню. У дакумэнце будуць агавораныя пытаньні, зьвязаныя з адукацыяй, энэргетычнай бясьпекай ды паляпшэньнем дарожна-чыгуначнай інфраструктуры. У кансультацыях прымаюць удзел каля 20 польскіх і нямецкіх міністраў.

кр