• З 20 гішпаскіх гарадоў у напрамку Мадрыду вырушылі «Маршы абураных»
  • 21.06.2011

З 20 гішпаскіх гарадоў у напрамку Мадрыду вырушылі «Маршы абураных». Удзельнікі маршаў прыйдуць у сталіцу праз 34 дні. Па дарозе яны будуць зьбіраць пэтыцыі й прапановы ад насельніцтва, датычныя зьменаў у гішпанскай палітыцы, банкаўскай сыстэме й эканоміцы. З усіх сабраных пэтыцыяў і прапановаў будзе створана „Кніга нямога дыялёгу” паміж грамадзтвам і палітыкамі.

«Марш абураных» завершыцца ў Мадрыдзе 23 ліпеня. Ягоныя арганізатары заклікаюць усіх жадаючых далучацца да іх на трасе альбо ў самой сталіцы.


кр