• Дакладчыкам ПАРЭ па Беларусі стаў Андрэс Хэркэль
  • 21.06.2011

Палітычны камітэт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы прызначыў кіраўніка эстонскай дэлегацыі ПАРЭ, чальца саюза правых партый "Айчына-Рэс Публіка" Андрэса Хэркеля асноўным дакладчыкам па Беларусі. Пра гэта інфармацыйнаму агенцтву REGNUM паведамілі  ў канцылярыі парлямэнту Эстоніі. На гэтай пасадзе эстонец заменіць фінку Сініку Хурскайнэн.

На думку новаабранага дакладчыка ПАРЭ, цяперашняя сытуацыя ў Беларусі складаная, эканамічнае становішча пагаршаецца, а абмежаваньні палітычных свабодаў яшчэ больш жорсткія, чым раней. Менавіта таму Беларусь павінна зьвяртауць увагу на даклад ПАРЭ, лічыць Хэркель. 

кр