• Інтэрфакс: Свабодная купля валюты грамадзянамі Беларусі можа быць забароненая
  • 21.06.2011

Беларускія ўлады могуць ўвесьці забарону на свабодную куплю замежнай валюты фізычнымі асобамі. Аналягічная забарона дзейнічае ў Кітаі, — заявіў агенцтву экспэрт у банкаўскіх колах, знаёмы з прынцыпамі рэгуляваньня валютнага рынку ў КНР.

«Высокая ацэнка рэкамэндацый экспэртаў кітайскага Цэнтрабанка з боку кіраўніцтва Беларусі дае магчымасьць выказаць здагадку, што на беларускі валютны рынак дэ-факта можа быць перанесеная дзейная ў Кітаі забарона на свабодную куплю замежнай валюты фізічнымі асобамі», — сказаў суразмоўца.


Пры гэтым ён сумняецца, што такую забарону замацуюць юрыдычна. Дарэчы, цяпер у Кітаі валюту грамадзянам й замежнікам можна купляць свабодна, але на суму да 50 тысяч даляраў у год. Калі больш, трэба пацьвярджаць патрэбы.

кр/ Інтэрфакс